Фота "Ваяр"
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь пачалася праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
"Сёння мы пачынаем праверку боегатоўнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл. Гэта праверка будзе мець комплексны характар з паэтапным нарошчваннем як асабовага складу, так і колькасці прыцягваемых воінскіх часцей і падраздзяленняў. Асаблівасцю праверкі будзе з'яўляцца тое, што ў рамках падрыхтоўкі ваеннаабучанага рэзерву для Узброеных Сіл - гэта планавае мерапрыемства, а для правяраемых воінскіх часцей і падраздзяленняў яна будзе мець пазапланавы характар у выглядзе раптоўнай праверкі", - расказаў міністр абароны Віктар Хрэнін.
Асноўная мэта праводзімых мерапрыемстваў - ацаніць гатоўнасць і здольнасць асабовага складу выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да выканання задач па прызначэнні. "Пачынаючы ад прызыву ваеннаабавязаных, да зняцця з захоўвання ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, правядзення баявога зладжвання і падрыхтоўкі выхаду ў раёны сканцэнтравання. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена адпрацоўцы пытанняў аховы, маскіроўкі і процідзеяння сучасным сродкам барацьбы, такім як беспілотныя лятальныя апараты", - адзначыў Віктар Хрэнін.
На завяршальным этапе праверкі плануецца правесці на розных палігонах і ўчастках мясцовасці комплекснае вучэнне з падраздзяленнямі і воінскімі часцямі, якія прыцягваюцца да праверкі. "Будуць адпрацаваны новыя формы і спосабы вядзення абарончых і наступальных дзеянняў з шырокім прымяненнем беспілотных лятальных апаратаў, сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Вынікі праверкі будуць прааналізаваны, а рэзультаты пакладзены ў далейшую падрыхтоўку воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл", - падкрэсліў міністр.
Таксама кіраўнік ваеннага ведамства растлумачыў, што праверка згодна з планам Міністэрства абароны і Генеральнага штаба і праверка па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якая праходзіць з 16 студзеня, - гэта мерапрыемствы, якія праходзяць паралельна, не звязаныя паміж сабой. "Гэта зусім розныя праверкі. Тая, што праводзіць Галоўнакамандуючы, - гэта па рашэнні нашага Прэзідэнта. Праверка па планах Міністэрства абароны і Генеральнага штаба - гэта асобнае мерапрыемства, але Галоўнакамандуючы праінфармаваны і ведае, што мы будзем яе праводзіць", - звярнуў увагу ён.-0-