Фота з архіва
27 студзеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Музей Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў за 15 гадоў наведалі больш як 330 тыс. турыстаў з розных краін, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар установы Алена Кубарка.
Музей працуе з 25 студзеня 2011 года. Спачатку наведвальнікі маглі пабываць толькі ў дзвюх залах, дзе быў прадстаўлены мінімум экспанатаў. "За 15 гадоў фонды музея папоўніліся. Мы сабралі больш за 4 тыс. экспанатаў. Было арганізавана 90 выстаў, прынята звыш 330 тыс. наведвальнікаў. Праведзена 120 тэатралізаваных рэгістрацый шлюбу. Цяпер у нас адкрыты пяць залаў: чатыры экспазіцыйныя і выставачная. Мы значна змянілі ўнутрана напаўненне кожнай з іх за апошнія тры гады, і на гэтым не спыняемся", - адзначыла Алена Кубарка. Ружанскі палацавы комплекс у 2025 годзе наведалі амаль 45 тыс. турыстаў з розных рэгіёнаў Беларусі, краін блізкага і далёкага замежжа.
На тэрыторыі палацавага комплексу прадаўжаюцца рэстаўрацыйныя работы. Праводзяцца яны пад археалагічным наглядам. "У час зладжанай работы рэстаўратараў і археолагаў былі знойдзены вельмі цікавыя артэфакты XVI-XVII стагоддзяў, якія ўжо ў гэтым годзе папоўняць калекцыю нашага музея. Гэта фрагменты кафлі з геральдыкай роду Сапегаў, фрагменты керамічнага посуду, манеты, кулі і іншыя прадметы", - пералічыла дырэктар.
Рэстаўрацыя Ружанскага палаца пачалася ў 2008 годзе. З таго часу абноўлена цэнтральная ўязная брама і адноўлены бакавыя флігелі, у якіх створаны музей. Праведзена рэстаўрацыя паўночна-ўсходняй аркады. Завершаны знешнія работы па рэстаўрацыі двухпавярховага Усходняга (тэатральнага) корпуса. Там плануецца размясціць музейнае памяшканне, фондасховішча, шматфункцыянальную залу, гасцініцу і кафэ. Па праграме "Культурная прастора" ў 2026-2030 гадах аднаўленне архітэктурнай жамчужыны прадоўжыцца.
"За пяцігодку ўсе работы на тэрыторыі палацавага комплексу павінны быць завершаны. Гэта кансервацыя з элементамі рэстаўрацыі фрагментаў галоўнага корпуса і аркад, рэстаўрацыя і прыстасаванне Усходняга корпуса (унутраная аддзелка), добраўпарадкаванне ўнутранага параднага ўвахода", - растлумачыла Алена Кубарка. Фінансаванне будзе паступаць з некалькіх крыніц, у тым ліку з мясцовага і рэспубліканскага бюджэтаў.-0-