25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды па біятлоне з перамогамі і прызавымі месцамі на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці ў "Раўбічах". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.
На дамашнім этапе нашы біятланісты заваявалі дзве залатыя, адну сярэбраную і адну бронзавую ўзнагароды. Антон Смольскі выйграў спрынт і стаў трэцім у пасьюце, Ганна Сола заняла другое месца ў гонцы праследавання. Акрамя таго, наша каманда (Антон Смольскі, Ганна Сола, Дзінара Смольская і Сцяпан Данілаў) перамагла ў змешанай эстафеце.
"Антон, ты чарговы раз даказаў, што заслужана носіш негалоснае званне капітана каманды. Дзякуючы свайму майстэрству, вытрымцы, настойлівасці і падтрымцы таварышаў ты здолеў падняцца на вышэйшую прыступку п'едэстала, умацаваўшы лідарства ў агульным заліку Кубка Садружнасці. Павага, узаемадапамога і камандны дух робяць вас мацнейшымі, натхняюць на перамогі і шчыра захапляюць балельшчыкаў. Учынак Дзмітрыя Лазоўскага, які аддаў свае лыжы Антону перад гонкай праследавання, - яркае сведчанне мужнасці і моцнай дружбы. Беларуская каманда - гэта сапраўдная сям'я, якой мы бязмерна ганарымся", - гаворыцца ў віншаванні.-0-