Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Культура
27 студзеня 2026, 10:17

Зборнік маладых аўтараў "Паэзія Подзвігу" прадставілі ў Музеі гісторыі ВАВ

Фота музея гісторыі ВАВ
Фота музея гісторыі ВАВ
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставілі кнігу "Паэзія Подзвігу". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала галоўны бібліятэкар музея Алена Ставіцкая.

У паэтычны зборнік "Паэзія Подзвігу" ўвайшлі вершы 22 аўтараў з розных куткоў Беларусі. У кожнага з іх свой стыль, але ўсіх паэтаў аб'ядноўвае памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і пераасэнсаванне падзей мінулых гадоў, у тым ліку і трагедый іх сем'яў. Гэта ўжо другая кніга праекта Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Саюза пісьменнікаў Беларусі.

"Асноўная задача - каб усе мы памяталі пра подзвіг продкаў. Паэзія ператварае сухую статыстыку страт у жывую эмоцыю. Калі мы пішам вершы пра вайну, мы не проста апісваем мінулае, але і крышталізуем наш сэнс жыцця. Пакуль выдаюцца такія кнігі, пакуль гучыць паэзія подзвігу, ніць жыцця, якая злучае нас з пакаленнем пераможцаў, не абарвецца", - сказала Алена Ставіцкая.

Паводле яе слоў, у будучым кампазітары змогуць напісаць музыку на вершы з гэтага зборніка і стварыць цудоўныя песні. "Мы плануем выпусціць працяг зборніка, бо гэты праект павінен атрымаць прадаўжэнне. У зборніку прадстаўлены маладыя аўтары. Вельмі важна, што менавіта людзі маладога пакалення будуць перадаваць гэтыя гісторыі іншым людзям маладога пакалення", - дадала яна.

Кнігу можна знайсці ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі, Нацыянальнай бібліятэцы, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.-0-

Фота музея гісторыі ВАВ
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі