Іван Драздоў. Фота ХК ЦСКА
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзультатыўная гульня беларуса Івана Драздова дапамагла ЦСКА атрымаць перамогу ў матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Маскоўскі клуб на сваім лёдзе з лікам 4:2 абыграў аднаго з лідараў Захаду "Поўначсталь". Драздоў аддаў галявую перадачу ў першай рэзультатыўнай атацы "армейцаў", затым закінуў трэцюю шайбу сваёй каманды, пасля чаго набраў яшчэ адзін асістэнцкі бал. Іван упершыню ў сезоне зарабіў тры ачкі за адну гульню, на гэты момант у форварда 15 (6+9) пунктаў у 44 матчах. Беларускі галкіпер чарапаўчан Канстанцін Шостак быў заменены ў стартавай трэці, удзел у паядынку прынялі нашы Уладзіслаў Яроменка (ЦСКА) і Аляксандр Скарэнаў ("Поўначсталь").
Таксама "Авангард" пры ўдзеле Ігара Мартынава быў мацнейшы за "Адмірала" з Іванам Кульбаковым у варотах (5:2). Беларускі навічок далёкаўсходняга клуба Ягор Чэзганаў правёў за "маракоў" другі матч і зноў вызначыўся рэзультатыўным дзеяннем, аддаўшы галявы пас. 24 студзеня ў дэбютным паядынку супраць "Трактара" Чэзганаў стаў аўтарам гола.
Акрамя таго, 26 студзеня "Аўтамабіліст" з Раманам Гарбуновым адолеў "Амур" (4:2), "Сібір" Максіма Сушко перамагла "Тарпеда" з Андрэем Бялевічам (4:2), маскоўскае "Дынама" абыграла "Ладу" (3:1), а "Шанхайскія цмокі" разабраліся з "Сочы" Ільі Сушко (6:2).-0-