Паводле даных СААЗ, у бягучым годзе зменены штамавы састаў вакцын супраць грыпу. Заменены два кампаненты - гэта вірусы грыпу H1N1 і H3N2.
Як адзначыла загадчыца лабараторыі грыпу і грыпападобных захворванняў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Наталля Шмялёва, у бягучым годзе будуць цыркуляваць ужо іншыя вірусы грыпу, да сустрэчы з якімі імунная сістэма не гатова. Больш таго, поствакцынальных імунітэт нядоўга і доўжыцца максімум да 12 месяцаў. У гэтым эпідсезоне не выключана актыўная цыркуляцыя вірусаў грыпу.