Метэорны паток Персеіды актыўны з 17 ліпеня па 24 жніўня, яго можна назіраць штогод з 5 па 20 жніўня. Найбольшая актыўнасць прыпадае на 8-16 жніўня. Метэорны паток пароджаны каметай 109P/Свіфта-Тутля, якая абарачаецца вакол Сонца з перыядам каля 130 гадоў.