Азеляненне сталіцы: колькі дрэў і кустоў высадзяць у Мінску ў 2024 годзе
Прэс-канферэнцыя на тэму "Навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторый населеных пунктаў. Планы на 2024 год" прайшла 5 сакавіка ў прэс-цэнтры БЕЛТА. Якімі расліны і ў якой колькасці ўпрыгожаць сталіцу, расказала намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП "Мінскзялёнбуд" Кацярына Кароткіна.