Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 сакавіка 2024, 14:08

Усебеларускі народны сход збярэцца ў новым статусе 24-25 красавіка

Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбудзецца 24-25 красавіка. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністр, старшыня Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні першага пасяджэння VII УНС Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У першы дзень у асноўным будуць разглядацца пытанні арганізацыйна-выбарчыя, таму што гэта пасяджэнне асаблівае. Трэба будзе рэалізаваць шэраг працэдур, якія прадугледжаны законам: выбраць рабочыя органы, падліковую камісію, старшыню УНС, намесніка старшыні, прэзідыум УНС - гэта пастаянна дзеючы рабочы орган, прыняць часовы рэгламент работы Усебеларускага народнага сходу. У другі дзень будуць разглядацца пытанні, якія ўключаны ў парадак дня", - расказаў кіраўнік урада.

Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, падрыхтоўка да гэтага пасяджэння ідзе ў планавым рэжыме. Ён адзначыў, што Прэзідэнт даручыў зрабіць гэта мерапрыемства "асабліва ўрачыстым, значным, запамінальным", паколькі маючае адбыцца пасяджэнне Усебеларускі народны сход упершыню правядзе ў канстытуцыйным статусе.

"Усе нашы прапановы былі ў асноўным прыняты, таму мы цяпер будзем прадаўжаць падрыхтоўку ў адпаведнасці з тымі рашэннямі, якія мы намецілі, выпрацавалі і ўзгаднілі", - расказаў прэм'ер-міністр аб выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы.

Таксама падрыхтаваны праект парадку дня першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. Чакаецца, што дэлегаты, напрыклад, разгледзяць новую Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну Беларусі.

"Абмяркоўвалі яшчэ шэраг пытанняў, якія датычацца канстытуцыйных паўнамоцтваў УНС, ці варта нейкія яшчэ пытанні разглядаць. Таму, магчыма, праект парадку дня будзе яшчэ дапоўнены, - дадаў старшыня аргкамітэта. - Бо ва УНС даволі шырокія паўнамоцтвы: устанаўліваць святочныя, памятныя дні, прымаць кадравыя рашэнні. Таму, магчыма, па парадку дня будуць яшчэ нейкія змяненні".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі