Сцяг Нядзеля, 19 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 верасня 2025, 10:01

У Беларусі прадаўжаюць дзейнічаць забароны і абмежаванні на наведванне лясоў

Фота з архіва
Фота з архіва
10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прадаўжаюць дзейнічаць забароны і абмежаванні на наведванне лясоў. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Забарона на наведванне лясоў ва ўсіх раёнах уведзена ў Гомельскай вобласці. У Брэсцкай вобласці забарона дзейнічае ва ўсіх раёнах, акрамя Камянецкага, Драгічынскага, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў - тут уведзена абмежаванне на наведванне. У Гродзенскай вобласці ва ўсіх раёнах дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў.

У Мінскай вобласці забарона дзейнічае ў Мінскім, Дзяржынскім, Слуцкім і Старадарожскім раёнах. У Мядзельскім раёне наведванне лясоў дазволена. Ва ўсіх астатніх раёнах вобласці ўведзена абмежаванне.

На большай частцы тэрыторыі Магілёўскай вобласці дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Абмежавана наведванне ў Хоцімскім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Касцюковіцкім, Крычаўскім, Асіповіцкім, Шклоўскім, Дрыбінскім і Горацкім раёнах.

У Віцебскай вобласці ва ўсіх раёнах уведзена абмежаванне на наведванне лясоў, у Лепельскім раёне дзейнічае забарона.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі