Фота з архіва
24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі аб'яўлена штармавое папярэджанне з-за замаразкаў да мінус 3, якія чакаюцца ў начны час 25-26 верасня на большай частцы тэрыторыі краіны. Аб гэтфм БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе малавоблачна. Без ападкаў. У начны і ранішні час у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ноччу слабы, днём 3-8 м/с.
Ноччу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 3, месцамі тэмпература паветра складзе 1-5 градусаў вышэй за нуль. Тэмпература паветра днём складзе 11-16 градусаў цяпла.-0-