30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі надвор'е ў бліжэйшыя дні будзе зменлівым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Зменлівасць надвор'я - адна з характэрных рыс гэтай вясны. Не будзе выключэннем і будучы тыдзень. Атмасферныя франты будуць адзін за адным перамяшчацца праз тэрыторыю нашай краіны, хутка і часта змяняючы ўмовы надвор'я і тэмпературу, прыносячы з сабой дажджы і ўзмацняючы вецер, і толькі ў асобныя дні за надвор'е будзе адказваць вобласць высокага ціску", - расказалі ў Белгідрамеце.
Тэмпературны фон на працягу тыдня таксама будзе неаднародным. Бліжэйшай ноччу рэспубліка будзе прыкрыта аблокамі і ападкамі, што засцеражэ Беларусь ад начных замаразкаў, а вось 2 мая ў вобласці павышанага атмасфернага ціску з характэрнай перавагай сухога надвор'я і прасветамі ў аблоках на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў.
"У ноч на суботу і нядзелю атмасферныя франты зноў прынясуць шмат аблокаў, і начныя мінімумы ўжо будуць у межах дадатных значэнняў, праўда, у пачатку ўжо наступнага рабочага тыдня замаразкі зноў вернуцца", - адзначылі сіноптыкі.
У чацвер, 1 мая, ноччу і раніцай у многіх раёнах рэспублікі пройдуць ападкі (дождж, па поўначы магчымы мокры снег), днём пераважна па паўночна-ўсходняй палавіне - невялікія дажджы. На большай частцы тэрыторыі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 2-8 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 10 градусаў. Максімальная тэмпература днём - 12-18 градусаў вышэй за нуль, па паўночна-ўсходняй палавіне - плюс 6-11 градусаў.
У пятніцу, 2 мая, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад нуля да 5 градусаў марозу. Месцамі мінімальная тэмпература паветра - 1-4 градусы цяпла, максімальная днём - ад 12 па ўсходзе да 22 градусаў па захадзе.

У суботу, 3 мая, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палавіне рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - ад плюс 2 градусаў па ўсходзе да плюс 11 градусаў па паўднёвым захадзе, максімальная днём - ад 12 па поўначы да 20 градусаў са знакам плюс па поўдні.
У нядзелю, 4 мая, ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі прагназуюцца навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 3-9 градусаў цяпла, максімальная днём - ад плюс 10 па поўначы да плюс 20 градусаў па паўднёвым усходзе.

У панядзелак, 5 мая, месцамі па рэспубліцы чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - 1-7 градусаў са знакам плюс, пры праясненнях - замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў, максімальная тэмпература днём - 8-15 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе месцамі да плюс 18 градусаў.
У аўторак, 6 мая, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у паўночных раёнах магчымы мокры снег. Ноччу на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў, месцамі мінімальная тэмпература паветра - 1-6 градусаў вышэй за нуль, максімальная днём - 7-14 градусаў цяпла.-0-