Сцяг Нядзеля, 19 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2021, 12:07

Санэпідслужба Мінска: у пацярпелых ад аварыі раёнах ваду ўжо можна піць

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ходзе правядзення лабараторных даследаванняў пітной вады ў Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах Мінска назіраецца стабілізацыя яе якасці па даследаваных арганалептычных і хімічных паказчыках, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

Па мікрабіялагічных паказчыках вынікі даследаваных проб таксама адпавядаюць паказчыкам бяспекі, што ўстаноўлены гігіенічным нарматывам. У санітарна-эпідэміялагічнай службе Мінска адзначылі, што вада можа выкарыстоўвацца для піцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі