Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2024, 16:04

Пасажыры аб запуску авіярэйса Брэст-Масква: вельмі хутка і зручна

Фота з архіва
Фота з архіва
3 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У брэсцкім аэрапорце праходзяць рэгістрацыю пасажыры, якія сёння адправяцца прамым авіярэйсам у Маскву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ураджэнка Брэста Алена Цумік стала першай пасажыркай, якая зарэгістравалася на рэйс у расійскую сталіцу. Дзяўчыне з гэтай нагоды зрабілі памятны падарунак. "Вельмі рада быць першаадкрывальнікам у сваім любімым горадзе. Лячу ў Маскву першы раз, мэта - турызм. Наогул усё выйшла выпадкова. У Маскву не планавала, але запрасілі паглядзець сталіцу. Усё ідэальна супала, што рэйс менавіта з Брэста. Пералёт хуткі, гэта радуе", - падзялілася ўражаннямі Алена.

У ліку першых пасажыраў будзе і масквічка Жанна Грышына. У Брэсце яна праводзіць даволі шмат часу, працуе ў гэтым горадзе. "Раней ездзіла поездам. Цяпер, напэўна, утрая зручней будзе, таму што прылятаю ў Шарамецева, а адтуль да дома дабірацца мне 15 мінут. Прыемна, што зрабілі такі рэйс, проста шыкарна", - лічыць Жанна. Раней жанчына ездзіла з Масквы ў Брэст і назад поездам. "Так таксама зручна. Поезд вячэрні, рана раніцай ты ўжо ў Маскве. Але адназначна цяпер у прыярытэце самалёт. Вядома, мы чакалі такі рэйс, чаго ўжо гаварыць. Вельмі зручна зрабілі для людзей", - падкрэсліла пасажырка.

Сям'я Алены Качан прыехала ў аэрапорт, каб сустрэць сваіх сваякоў, якія прыляцяць у Брэст першым рэйсам з Масквы. Жанчына вельмі задаволена, цяпер яны змогуць бачыцца часцей. "Вельмі рады, што адкрылі гэты рэйс. Сама буду да дачкі лятаць, будзем часцей бачыцца. Больш зручна, вельмі хутка і камфортна. Нейкія паўтары гадзіны - і на месцы", - заўважыла брастаўчанка.

"Белавія" з 3 красавіка адкрыла прамыя рэйсы з Брэста ў Маскву. Рэйсы па маршруце Брэст - Масква (Шарамецева) - Брэст будуць выконвацца два разы на тыдзень, па серадах і суботах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі