Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 лютага 2021, 10:27

Мінпрацы: з гэтага года пачнецца перагляд падыходаў да адраснай дапамогі сем'ям з адным-двума дзецьмі

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў новай пяцігодцы будуць перагледжаны падыходы па аказанні адраснай дапамогі сем'ям з адным-двума дзецьмі. Аб паэтапных змяненнях карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

З 1 верасня 2020 года для шматдзетных сем'яў пашыраны магчымасці атрымання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі. Для іх крытэрый патрэбнасці павялічаны да 115 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, а перыяд выплаты - да 12 месяцаў. Іншым сем'ям з дзецьмі такая дапамога выплачваецца не больш як 6 месяцаў на год, калі іх сярэднедушавы даход ніжэйшы за 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму.

Як паведамлялася раней, павелічэнне крытэрыю патрэбнасці дало магчымасць амаль 5 тыс. шматдзетных сем'яў атрымаць штомесячную сацыяльную дапамогу ў большым памеры. На кожнага члена сям'і сярэдняя сума выплаты ў месяц павялічылася амаль у 2 разы і склала Br98. Пры гэтым 3,5 тыс. шматдзетных сем'яў дапамога назначана больш як на 6 месяцаў, 2 тыс. сем'яў - на 12 месяцаў.

"Такая мера падтрымкі для шматдзетных сем'яў вельмі актуальная, бо з нараджэннем кожнага дзіцяці расходы сям'і павялічваюцца. Для некаторых няпроста адважыцца нават на нараджэнне другога дзіцяці. Таму работа па пашырэнні кола атрымальнікаў адраснай сацыяльнай дапамогі будзе прадоўжана адносна іншых катэгорый сем'яў з дзецьмі - у два этапы", - паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны.

У першым паўгоддзі бягучага года будзе падрыхтаваны праект указа, якім плануецца змякчыць умовы атрымання дапамогі, скараціць пералік даходаў, на падставе якіх вызначаецца права на дапамогу. А таксама павялічыць кратнасць прадастаўлення аднаразовай сацыяльнай дапамогі да 2 разоў у год.

На другім этапе - у 2022-2023 гадах - будзе прапрацавана пытанне аб павелічэнні крытэрыю патрэбнасці ў штомесячнай сацыяльнай дапамозе да 115 працэнтаў БПМ для сем'яў з двума непаўналетнімі дзецьмі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі