Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2024, 13:31

Мінадукацыі скарэкціравала тэрміны ўступнай кампаніі ў ССНУ

Фота з архіва
Фота з архіва
19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі скарэкціравала тэрміны правядзення ўступнай кампаніі для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства нумар 37 ад 2 красавіка 2024 года, што апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Міністэрства адукацыі нумар 149 ад 4 мая 2023 года "Аб тэрмінах правядзення ўступнай кампаніі для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі".

Як растлумачыў кансультант упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандр Талатай, карэкціроўка абумоўлена рэалізацыяй права грамадзян на атрыманнне сярэдняй спецыяльнай адукацыі з улікам тэрмінаў прыёму абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі ў 2024 годзе.

Такім чынам, уступная кампанія ў ССНУ пройдзе з 20 ліпеня па 15 жніўня.

Прымаць дакументы на аснове агульнай базавай адукацыі для навучання за кошт сродкаў бюджэту будуць з 20 ліпеня па 3 жніўня, а на платнай аснове - з 20 ліпеня па 13 жніўня (ад абітурыентаў, якія будуць здаваць уступныя іспыты па спецыяльнасці, - па 3 жніўня).

Уступныя іспыты пройдуць з 4 па 8 жніўня. Залічэнне на бюджэт - па 6 жніўня, па выніках уступных іспытаў - па 10 жніўня. Што датычыцца платнай формы, залічэнне, у тым ліку абітурыентаў, якія здалі неабходныя ўступныя іспыты і атрымалі даведку аб выніках здачы ўступных іспытаў у ВНУ, ССНУ і не залічаны ва ўстаноўлены тэрмін, будзе праходзіць па 15 жніўня.

Дакументы на аснове агульнай сярэдняй адукацыі (прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй адукацыяй) на бюджэт будуць прымаць з 20 ліпеня па 6 жніўня, на платнай аснове - з 20 ліпеня па 13 жніўня (ад абітурыентаў, якія будуць здаваць уступныя іспыты па спецыяльнасці, - па 6 жніўня).

Для такіх абітурыентаў уступныя іспыты пройдуць з 7 па 9 жніўня, залічэнне на бюджэт - па 8 жніўня, па выніках уступных іспытаў - па 11 жніўня. Што датычыцца платнай асновы, абітурыентаў, у тым ліку здаўшых уступныя іспыты, атрымаўшых даведку аб выніках здачы ўступных іспытаў у ВНУ, ССНУ і не залічаных ва ўстаноўлены тэрмін, залічаць па 15 жніўня.

Прыём у ходзе дадатковага набору на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму, якія засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў, на бюджэт на вочную (дзённую) форму на аснове агульнай базавай адукацыі будзе праходізць па 11 жніўня, залічэнне - 12 жніўня.

Прымаць дакументы на вочную (дзённую, вячэрнюю), дыстанцыйную і завочную формы на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі з агульнай сярэдняй адукацыяй будуць па 12 жніўня, залічваць - 13 жніўня. Гэтыя тэрміны не датычацца прыёму на вочную (вячэрнюю), завочную формы атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі па спецыяльнасцях напрамкаў адукацыі "Сельская гаспадарка", "Ветэрынарыя".

Дакументы ад жадаючых атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю ў вочнай (вячэрняй) або завочнай форме за кошт сродкаў бюджэту або на платнай аснове па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі будуць прымаць з 15 кастрычніка па 30 лістапада, залічэнне пройдзе па 10 снежня. У ходзе дадатковага набору будуць прымаць дакументы па 11 снежня, залічэнне пройдзе па 12 снежня.

Асобна агавораны тэрміны прыёму дакументаў ад замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія паступаюць у ССНУ. На бюджэт або платнае ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Беларусі дакументы будуць прымаць па 3 жніўня. Для навучання на платнай аснове па выніках падагульняючай атэстацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы падрыхтоўкі асоб да паступлення ва ўстановы адукацыі Беларусі - па 3 жніўня; на платнай аснове па выніках гутаркі ва ўстанове адукацыі, якая ўстанаўлівае ўзровень валодання імі мовай, на якой ажыццяўляецца адукацыйны працэс, - па 15 кастрычніка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі