Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 сакавіка 2024, 09:42

Эксперт: палёт беларускага касманаўта - крок у развіцці краіны

Алег Навіцкі і Марына Васілеўская
Алег Навіцкі і Марына Васілеўская
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палёт беларускага касманаўта - гэта крок у развіцці краіны. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў расійскі астраном дацэнт фізічнага факультэта МДУ Уладзімір Сурдзін, паведамляе БЕЛТА.

"Хачу павіншаваць сваіх беларускіх калег. Гэта вялікае дасягненне. Палёт беларускага касманаўта - гэта крок у развіцці краіны. Я спадзяюся, што гэта першы ўдачны, але далёка не апошні крок у космасе з боку беларускай навукі і тэхнікі. Віншую!" - падкрэсліў Уладзімір Сурдзін.

Гаворачы аб пераносе старту палёту з удзелам прадстаўніцы Беларусі, Уладзімір Сурдзін адзначыў, што пераносы палётаў - штатная сітуацыя. "Гэта вельмі напружаны момант, вельмі вялікая нагрузка на тэхніку. Калі хаця б нейкая дробязь недастаткова добра прадумана, недастаткова дакладна адпавядае запытам камп'ютара, вядома, трэба пераносіць палёт", - зрабіў акцэнт астраном.

Паводле яго слоў, пераносы здараюцца рэгулярна. "Прычым неаднаразова. Нават такі вялікі касмічны інжынер, як Ілон Маск, вопытныя інжынеры і НАСА, "Раскосмасу", кітайскія тайканаўты вельмі часта пераносяць палёт", - дадаў Уладзімір Сурдзін. Прычыны могуць быць розныя. "Калі вецер вышэй за дапушчальную норму, воблачнасць вельмі высокая, і цяжка сачыць за палётам ракеты, калі воблакі нізка, і гэтай далей. У гэтым няма нічога незвычайнага. Гэта даволі рэгулярная працэдура - перанос палётаў. Паколькі гэта не палёт да іншай планеты, калі планета можа зрушыць з намечанага месца і мы фізічна да яе не даляцім. МКС заўсёды побач з намі. Яна заўсёды паблізу Зямлі - на адлегласці 400 км. І кожныя паўтары гадзіны робіць абарот вакол Зямлі. Таму можна пераносіць і на некалькі гадзін, і на суткі. Трэба быць упэўненым, што тэхніка працуе на 100 працэнтаў, надзейна, і толькі пасля гэтага пачынаць палёт", - падкрэсліў эксперт.

Ён дадаў, што арбіта пры кароткім палёце на МКС разлічваецца з такім кароткім запасам часу, каб у момант узлёту з касмадрома МКС якраз праходзіла прыблізна над месцам старту ракеты, каб касманаўты маглі на палавіне вітка або на першым вітку вакол Зямлі ўжо сустрэцца са станцыяй. "Але калі перанясуць момант палёту, Зямля павернецца, і ёй трэба зрабіць адзін або два абароты, каб зноў прыйсці ў патрэбную канфігурацыю. Гэта называецца працяглы палёт, нічога страшнага няма. Касмічны карабель "Саюз" разлічаны на шматсутачнае падтрыманне жыцця касманаўтаў. І яны проста правядуць у караблі больш часу, чым разлічвалі. Карабель, вядома, цесны, але так лёталі шмат разоў. Нічога страшнага ў гэтым няма", - рэзюмаваў Уладзімір Сурдзін.-0-

Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі