Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Беларуская АЭС найноўшага пакалення 3+"
28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. БелАЭС правяла маштабныя проціаварыйныя вучэнні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БелАЭС.
"З 25 па 26 лістапада на Беларускай АЭС адбылася комплексная проціаварыйная трэніроўка. У час вучэння адпрацаваны дзеянні персаналу ва ўмовах няштатнай сітуацыі", - адзначылі ў прэс-службе.
Правяралася гатоўнасць да правядзення аварыйна-выратавальных работ, радыяцыйнага маніторынгу, а таксама ўзаемадзеянне з крызіснымі цэнтрамі дзяржорганаў і міжнародных арганізацый.
Па выніках трэніроўкі наглядальнікі з кантралюючых органаў высока ацанілі прафесіяналізм і аператыўнасць персаналу станцыі, адзначыўшы высокі ўзровень ведаў і ўменняў дзейнічаць у аварыйных сітуацыях.-0-