Фота з архіва
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 1,6 млн чалавек прайшлі лячэнне і аздараўленне ў беларускіх здраўніцах у 2025 годзе. Аб гэтым журналістам паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мінулы 2025 год быў даволі паспяховым для сістэмы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва, таму што па ўсіх асноўных паказчыках дзейнасці адзначаецца дадатная дынаміка, у прыватнасці па запаўняльнасці. Яна дасягнула ў бягучым годзе сваіх максімальных значэнняў - сярэднегадавая запаўняльнасць склала 84,6 працэнта. Колькасць грамадзян, якія прайшлі лячэнне і аздараўленне ў нашых установах, склала амаль 1,6 млн. Выручка ад рэалізацыі паслуг у цэлым вырасла на 21 працэнт у параўнанні з 2024 годам і перасягнула 1,5 млрд беларускіх рублёў", - расказаў Генадзь Балбатоўскі.
Кіраўнік таксама адзначыў работу санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы і куплі новага абсталявання.
"Было ўкладзена больш за 251 млн беларускіх рублёў ва ўмацаванне маттэхбазы ўстаноў. Разам з эканамічнымі паказчыкамі таксама магу канстатаваць, што ўсе сацыяльныя праекты і мерапрыемствы дзяржпраграм намі былі выкананы ў поўным аб'ёме. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і фонду дзяржаўнага сацыяльнага страхавання прайшлі аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне на льготных умовах амаль 799 тыс. чалавек. Прыярытэтным у рабоце цэнтра традыцыйна з'яўляецца аздараўленне і лячэнне дзіцячага насельніцтва - прыкладна 70 працэнтаў выдзеленых сродкаў, а іх было выдзелена каля 290 млн беларускіх рублёў, пайшло менавіта на аздараўленне і лячэнне дзяцей", - праінфармаваў дырэктар цэнтра.-0-