Фота uefa.com/futsaleuro
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Партугаліі стала другім фіналістам чэмпіянату Еўропы па міні-футболе, які праходзіць у Любляне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паўфінальным матчы дзеючыя чэмпіёны кантынента сустракаліся з камандай Францыі і атрымалі валявую вікторыю з лікам 4:1.
Такім чынам, 7 лютага ў вырашальным матчы 13-га чэмпіянату Еўропы партугальцы будуць абараняць свой тытул у процістаянні з камандай Іспаніі, якая была сапернікам беларусаў на папярэднім этапе. У паўфінале іспанцы ва ўпартай барацьбе адолелі харватаў - 2:1. Каманды Харватыі і Францыі таксама ў суботу паспрачаюцца за бронзавыя ўзнагароды.
Зборная Беларусі на цяперашнім турніры заняла чацвёртае месца ў групе С, пацярпеўшы паражэнні ад бельгійцаў (0:4) і іспанцаў (0:2) і перамогшы славенцаў (3:2).
Чатыры гады таму ў Нідэрландах сваё другое золата кантынентальнага першынства заваявала каманда Партугаліі, якая перамагла ў вырашальным паядынку расіян з лікам 4:2. У гульні за бронзавыя ўзнагароды іспанцы перайгралі зборную Украіны - 4:1. Зборная Іспаніі сем разоў станавілася чэмпіёнам Еўропы, па два тытулы ў Італіі і Партугаліі, адзін - у Расіі.-0-