Фота hockey.by
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі-U17 заняла трэцяе месца на міжнародным турніры па хакеі Eurasia Jastar Cup у сталіцы Казахстана Астане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Удзел у спаборніцтвах разам з беларусамі прынялі каманда гаспадароў да 18 гадоў, а таксама юнацкая (U16) і жаночая зборныя Расіі. На старце розыгрышу нашы юнакі ўступілі казахстанцам (0:3) і расійскім юнакам (1:2). У заключным матчы ў Астане каманда Беларусі-U18 абыграла дзяўчат з Расіі з лікам 5:1 і заняла ў табліцы трэцяе месца з двума ачкамі. Дубль за пераможцаў аформіў Аляксей Сансевіч, па шайбе закінулі Артур Жук, Яўген Грамыка і Мікіта Максіменка. Напярэдадні юнацкая зборная Беларусі заваявала трафей турніру па хакеі ў фармаце 3х3.-0-