Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 лютага 2026, 14:51

МЗС Беларусі выступіла з заявай у сувязі з сітуацыяй вакол Кубы

Фота з архіва
Фота з архіва
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Беларусі выступіла з заявай у сувязі з сітуацыяй вакол Кубы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на знешнепалітычнае ведамства.

"Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з занепакоенасцю сочыць за сітуацыяй вакол Кубы і паставак энергарэсурсаў у гэту краіну, - гаворыцца ў дакуменце. - Асаблівыя апасенні выклікае пагроза перарастання бягучай эскалацыі ў Карыбскім басейне ў сур'ёзны гуманітарны крызіс з непрагназуемымі наступствамі".

"Мінск нязменна настойвае на непрымальнасці прымянення аднабаковых прымусовых мер, якія ствараюць перашкоды для гандлёвых адносін паміж дзяржавамі, стрымліваюць працэс усебаковага сацыяльна-эканамічнага развіцця і ўскладняюць забеспячэнне дабрабыту насельніцтва", - адзначана ў заяве.

У дакуменце выказваецца цвёрдая ўпэўненасць у тым, што ўсе рознагалоссі павінны вырашацца шляхам мірнага дыялогу і ў рамках міжнароднага права.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі