Сцяг Пятніца, 6 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 лютага 2026, 15:32

МАРГ пракаменціраваў перанос павышэння цэн на ЖКП 

Фота з архіва
Фота з архіва
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Васілеўская пракаменціравала рашэнне Прэзідэнта аб пераносе павышэння тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі з 1 студзеня на 1 сакавіка бягучага года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Беларусі тарыфы на ЖКП звычайна змяняюцца ў два этапы - з 1 студзеня і з 1 чэрвеня. У гэтым годзе па прапанове ўрада кіраўнік дзяржавы прыняў беспрэцэдэнтны крок: павышэнне тарыфаў, якое планавалася з 1 студзеня, перанясуць на 1 сакавіка. Наталля Васілеўская падкрэсліла, што тарыфы на цяпло і гарачае водазабеспячэнне, як і раней, вырастуць з 1 чэрвеня.

"Кліматычныя ўмовы ў гэтым годзе змяніліся. Цеплавая энергія аб'ектыўна выкарыстоўвалася вышэй за норму. Каб згладзіць рост аб'ёмаў спажывання і тарыфаў, прынялі такое адназначна правільнае рашэнне", - звярнула ўвагу намеснік міністра.

Плата за камуналку вырасце, але толькі з-за аб'ёмаў спажывання, а не тарыфаў. "Рост тарыфаў мы адчуем толькі ў жыроўках, якія прыйдуць у красавіку", - падкрэсліла яна.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі