Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2021, 14:39

Андрэйчанка: трэба даць магчымасць моладзі актыўна далучыцца да работы па рэалізацыі рашэнняў УНС

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка накіраваў прывітанне ўдзельнікам форуму "Інтэлектуальная моладзь: ад SMART-ініцыятывы да SMART-горада" ў Глыбокім. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

"Зусім нядаўна ў Мінску, Віцебску, Полацку, Глыбокім, Докшыцах, Ушачах і іншых гарадах Беларусі працавалі дыялогавыя пляцоўкі, на якіх абмяркоўваліся лёсавызначальныя для нашай краіны пытанні грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця на бліжэйшыя пяць гадоў. Дзякуючы гэтаму ўсе канструктыўныя ідэі і прапановы беларусаў былі вынесены на разгляд VI Усебеларускага народнага сходу і змаглі матэрыялізавацца ў яго рашэннях, што сталі першараднымі арыенціравамі ў рабоце заканадаўчай і выканаўчай галін улады. Прыйшоў час увасабляць іх у жыццё, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка. - Форум, удзельнікамі якога вы з'яўляецеся, накіраваны на ператварэнне ў жыццё аднаго з ключавых пасылаў Прэзідэнта - даць магчымасць моладзі, з яе ўласнымі поглядамі і каштоўнаснымі ўстаноўкамі, на роўных са старэйшымі пакаленнямі далучыцца да работы па рэалізацыі прыярытэтаў і асноўных напрамкаў развіцця Рэспублікі Беларусь".

Спікер адзначыў, што асноўная мэта гэтай сумеснай работы - забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і рост дабрабыту грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, працоўнай дзейнасці і самарэалізацыі чалавека. "Няма сумненняў у тым, што яе дасягнене ў многім залежыць ад тэмпаў і паўнаты развіцця лічбавай трансфармацыі ў Беларусі, кааперацыі ў гэтай і іншых галінах унутры краіны і з яе знешнімі партнёрамі. Але нават не гэта галоўнае. Напэўна, важней за ўсё тое, наколькі гэтыя мэты і працэсы з'яўляюцца сэнсам жыцця для кожнага грамадзяніна нашай краіны, для кожнага з вас, - падкрэсліў ён. - Спадзяюся, што адкрыты канструктыўны абмен меркаваннямі па прапанавай тэме прынясе новыя крэатыўныя ідэі і вызначыць алгарытмы іх рэалізацыі. Але і што самае важнае - гэты форум дапаможа знайсці новых сяброў, аднадумцаў, партнёраў, гатовых разам з вамі будаваць разумныя, поўныя жыцця і стваральнай працы гарады ў краіне, дзе так шмат таленавітых і працавітых людзей, - у Рэспубліцы Беларусь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі