Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2021, 19:06

Пуцін: адносіны Расіі і Беларусі развіваюцца, і развіваюцца паспяхова

22 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і Расіі развіваюцца, і развіваюцца паспяхова. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Расійскі лідар адзначыў, што ў час перагавораў трэба будзе абмеркаваць шырокі спектр пытанняў: фундаментальныя рэчы, якія датычацца двухбаковых адносін, і супрацоўніцтва ў шматбаковых фарматах. "Але спачатку, нягледзячы на ўсе вострыя пытанні, якія мы сёння, напэўна, будзем абмяркоўваць, хацеў бы адзначыць, што адносіны ў нас развіваюцца, развіваюцца паспяхова. Нягледзячы на пандэмію і пэўнае скарачэнне тавараабароту, усё ж такі аб'ём вельмі значны - амаль $30 млрд агульны аб'ём сёння. Упэўнены, што ўсё адновіцца і ў ранейшым аб'ёме", - заявіў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Расіі расказаў, што абодва бакі прадаўжаюць працаваць над удасканаленнем нарматыўнай базы па будаўніцтве Саюзнай дзяржавы. "Так, сапраўды, і там трэба будзе яшчэ шмат зрабіць, але тым не менш зроблена таксама нямала. Асабліва гэта датычыцца сацыяльнай сферы. Нашы грамадзяне карыстаюцца роўнымі правамі ў сацыяльнай сферы: гэта пенсійнае забеспячэнне, працаўладкаванне, ахова здароўя. Шмат пазітыўнага ўжо зроблена", - падкрэсліў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Разам з тым ён дадаў, што па некаторых пытаннях яшчэ трэба будзе дамовіцца, узгадніць пазіцыі. "Работа ў цэлым ідзе нядрэнна па ўсіх напрамках, каманды нашы працуюць вельмі эфектыўна. Я маю на ўвазе і ўрадавую каманду, і каманды па лініі адміністрацый, і, як бачым цяпер, па лініі спецыяльных службаў", - адзначыў Уладзімір Пуцін.

Таксама, паводле яго слоў, Беларусь і Расія паглыбляюць узаемадзеянне ў сферах ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і забеспячэння бяспекі "у самым шырокім сэнсе гэтага слова".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі