Сцяг Чацвер, 23 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2024, 17:42

Лукашэнка выбраны старшынёй Усебеларускага народнага сходу

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выбраны старшынёй VII Усебеларускага народнага сходу. Адпаведныя вынікі тайнага галасавання на пасяджэнні УНС 24 красавіка агучыла старшыня Падліковай камісіі УНС, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У выніку тайнага галасавання большасцю галасоў ад поўнага складу Усебеларускага народнага сходу старшынёй Усебеларускага народнага сходу сёмага склікання выбраны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка", - сказала яна.

Па выніках галасавання намеснікам старшыні УНС выбраны памочнік Прэзідэнта Аляксандр Косінец.

Дэлегаты таксама выбралі членаў Прэзідыума УНС у складзе 13 чалавек. Імі сталі:

рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш;

генеральны дырэктар прадпрыемства "Віцебскаблгаз" Аляксандр Бранцэвіч;

кіраўнік Апарату Савета Міністраў Канстанцін Бурак;

дэлегат ад грамадзянскай супольнасці Надзея Ермакова;

старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік;

старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве Марына Лянчэўская;

дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава Сяргей Палякоў;

старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Сівец;

намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар;

суддзя Вярхоўнага Суда, старшыня Рэспубліканскага савета суддзяў Ірына Тылец;

дырэктар ААТ "Гомельскі хімічны завод" Дзмітрый Чарнякоў;

старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская;

старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.

Як паведамлялася, на пасады старшыні і яго намесніка вылучалася па адным кандыдаце. Галасаванне па выбранні Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу ажыццяўлялася за або супраць спіса кандыдатур у цэлым.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі