Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 15:28

Лукашэнка параіў не спяшацца "пераабувацца" і перасцярог ад здрады

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка параіў не спяшацца "пераабувацца" і перасцярог ад здрады. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу яшчэ раз звярнуцца да ўсіх палітыкаў і творцаў. Перыяд быў складаны, не кожнаму пад сілу было не тое што выстаяць, а зразумець, што адбываецца. Мая вам парада: ніколі не спяшайцеся пераабуваць нармальны летні абутак на зімовы, калі на вуліцы дажджы. І наадварот. Не спяшайцеся, думайце заўсёды галавой. Павінна быць вытрымка, беларуская вытрымка зыходзячы з нашага менталітэту. У адваротным выпадку будзеце пажынаць сумныя плады", - перасцярог кіраўнік дзяржавы.

"Здрада ні ў адной краіне, асабліва ў нашай, славянскай, ніколі не будзе ацэнена. І паверце: калі яны нават прыйдуць калі-небудзь да ўлады, то здраднікаў адвядуць убок. Таму што ёсць яшчэ адна аксіёма ў жыцці: аднойчы здрадзіўшы, ты здрадзіш і другі, і трэці раз", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі