ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 верасня 2021, 13:50

Лукашэнка назначыў новых паслоў у Таджыкістане, Бразіліі і Рэспубліцы Карэя

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новых паслоў Беларусі ў Таджыкістане, Бразіліі і Рэспубліцы Карэя, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віктар Дзенісенка будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў Таджыкістане. Пасольскую пасаду ён зойме пасля работы на пасадзе намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка ўпраўлення краін СНД галоўнага ўпраўлення Расіі, краін СНД і еўразійскай інтэграцыі МЗС.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія назначаны Сяргей Лукашэвіч, цяпер старшы саветнік пасольства Беларусі ў Іспаніі.

Андрэй Чарнецкі ўзначаліць пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Карэя.

Аляксандр Лукашэнка падрабязна пацікавіўся, як падбіраліся кандыдатуры дыпламатаў. "Вы ж разумееце, што мы памыляцца не можам у назначэнні паслоў", - сказаў ён міністру замежных спраў Уладзіміру Макею.

Кіраўнік МЗС запэўніў, што ўсе людзі абсалютна надзейныя і прафесійна падрыхтаваныя, кандыдатуры грунтоўна абмяркоўвалі, наконт гэтага было некалькі раўндаў сустрэч на розных узроўнях. Добра зарэкамендавалі сябе новыя паслы і на папярэдніх месцах работы.

Што датычыцца Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: гэта не проста дружалюбная краіна, але з яе лідарам Эмамалі Рахмонам кіраўніка беларускай дзяржавы звязвае асабістая дружба. "У нас практычна няма сакрэтаў адзін ад аднаго. Гэта паказаў і мой апошні трохдзённы візіт. Таму вам будзе, з гэтага боку, лёгка працаваць", - сказаў ён, звяртаючыся да Віктара Дзенісенкі.

З іншага боку, адзначыў Прэзідэнт, ёсць вялікі патэнцыял для развіцця гандлю з Таджыкістанам, канкрэтныя напрамкі, па якіх можна дабаўляць у супрацоўніцтве.

"Галоўнае для любога пасла - гэта гандлёва-эканамічныя адносіны. З палітыкай жа ў нас з Таджыкістанам наогул няма праблем, як і па іншых краінах, куды вы паедзеце", - сказаў беларускі лідар.

Ён таксама выказаўся на тэму супрацоўніцтва з Бразіліяй: "Магутнейшая, вялізная дзяржава. І нам трэба пашыраць сваю прысутнасць там. Хаця б патроху. Я маю на ўвазе гандлёва-эканамічныя адносіны. У палітыцы будзеце бачыць, наколькі гэта магчыма". На гэтым напрамку кіраўнік дзяржавы ў тым ліку разлічвае на падтрымку Расіі. "МЗС павінен дапамагчы. Тут і праз Расію, у БРІКС - праз гэту арганізацыю. Расіяне могуць дапамагчы па многіх напрамках, асабліва ў Бразіліі і асабліва цяпер, калі ўвогуле яны стараюцца нам дапамагчы ў гэты санкцыйны перыяд. І для іх цяжкі перыяд, і для нас гэта нялёгка. Але, як бачыце, спраўляемся. Думаю, справімся. І Бразілія ў гэтым спісе павінна быць адной з асноўных дзяржаў, за кошт чаго мы зможам стабільна сябе тут адчуваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Што датычыцца Карэі, з імі трэба сапраўды супрацоўнічаць. Цяпер трэба, разам з МЗС каб скаапераваліся і намецілі асноўныя напрамкі нашага супрацоўніцтва. Яны ідуць насустрач. Ім цікава гэта пляцоўка вялізная ў цэнтры Еўропы. Таму трэба падтрымліваць з імі адносіны", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі