ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 9 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 ліпеня 2020, 14:53

Лукашэнка: карупцыя - гэта ржа, прыніжэнне чалавека

Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення
Аляксандр Лукашэнка ў час выступлення

7 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае непрымальнасць карупцыі, барацьба з якой будзе прадоўжана. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Карупцыя - гэта ржа, якая раз'ядае не толькі эканоміку, але і грамадства, увесь уклад, у якім мы жывём, і які стварылі. Гэта прыніжэнне чалавека. І я не хачу, каб Беларусь апусцілася ў гэту бездань", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што за мяжой ацанілі намаганні Беларусі ў барацьбе з карупцыяй і яе нізкі ўзровень у параўнанні з іншымі краінамі. "У нас не трэба плаціць хабар для таго, каб да некага ў кабінет зайсці. Калі нехта хоча інакш - я не ваш Прэзідэнт. І вы не галасуйце за мяне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Я ж не лунаю ў воблаках, разумею, што адбываецца ў краіне. І разумею, што ў многіх выклікала нездавальненне тое, што на нары за апошнія 3-5 гадоў давялося адправіць нямала мінчан. Але паверце, на гэтых людзях кляйма няма дзе ставіць. Слухайце, як можна цярпець, калі абкрадаюць у школах і дзіцячых садах дзяцей, калі займаюцца паборамі, збіраюць нейкія грошы для сябе?" - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама перасцярог тых, хто, магчыма, разлічвае ў ходзе нейкіх рэформ прыбраць да рук частку дзяржаўнай уласнасці. Прэзідэнт адзначыў, што спадзявацца на гэта не трэба. У час сустрэчы з актывам сталіцы ён заявіў, што ў краіне не дапусцілі бяздумнай прыватызацыі вытворчых гігантаў, і дзяржаўны кантроль над гэтымі прадпрыемствамі захаваецца і ў далейшым.

Прэзідэнт таксама адзначыў важнасць чуць і мець сувязь са звычайнымі людзьмі. "Мы павінны бачыць людзей, - падкрэсліў ён. - У нас нямала праблем. Першая і самая галоўная - Мінскі гарвыканкам, адміністрацыі раёнаў сталі адрывацца ад рэальных патрэбнасцей людзей. Работа часта арыентавана на працэс, а не на вынік. Бюракратызму, валакіты ў вырашэнні надзённых пытанняў жыцця людзей дастаткова".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі