ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 5 жніўня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 20:12

Лукашэнка аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў: мы пачалі ўжо гэта рабіць, цэлы план на стале ляжыць

Фота з архіва
Фота з архіва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў унутры ўладнай вертыкалі. Ён адзначыў, што гэта ўжо робіцца, але разам з паўнамоцтвамі пераходзіць і вялікая доля адказнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыялогавыя пляцоўкі паказалі, што цікавасць грамадства да змянення палітычнай сістэмы краіны і канстытуцыйнай рэформы высокая. "Аднак перш чым сход пачне выпрацоўку прапаноў, неабходна спакойна разабрацца, што адбываецца з намі цяпер, якія глыбінныя працэсы ідуць у грамадстве і як мы на іх будзем рэагаваць", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Пры гэтым ён паведаміў, што пераразмеркаванне паўнамоцтваў ужо адбываецца. "Мы пачалі ўжо гэта рабіць: Прэзідэнт - урад, Прэзідэнт - парламент, губернатары, мясцовыя органы ўлады. Цэлы план на стале ляжыць. Пасля Усебеларускага народнага сходу мы прадоўжым больш інтэнсіўна гэта рабіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу насельніцтва на тое, што тыя, хто атрымаў паўнамоцтвы, будуць не толькі прымаць рашэнні, але і адказваць па іх. Людзям давядзецца адвыкаць ад таго, што Прэзідэнт адказвае за ўсё. "З сацыялагічнага даследавання: людзі за перадачу паўнамоцтваў ад Прэзідэнта іншым структурам. Але людзі павінны разумець: Прэзідэнт, вядома, па сігнале людзей умяшаецца, калі трэба, у гэты працэс, але гэта не яго будуць функцыі і паўнамоцтвы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму пераразмяркоўваць паўнамоцтвы мы будзем. Радыкальна".

Кіраўнік дзяржавы расказаў аб прапанове, якая паступіла ад аднаго з палітолагаў: трэба некаторыя законы называць імёнамі распрацоўшчыкаў. Гэту ідэю беларускі лідар лічыць дастойнай і слушнай у кантэксце пераразмеркавання паўнамоцтваў, адыходу ад калектыўнай адказнасці. "Каб людзі ведалі, хто прапанаваў", - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі