Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 чэрвеня 2019, 16:39

Травы другога ўкосу ў гаспадарках Беларусі ўбраны на чвэрці плошчаў

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Травы другога ўкосу ў сельгасарганізацыях Беларусі ўбраны на чвэрці плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле інфармацыі на раніцу 30 чэрвеня, скошана больш за 197 тыс. га. Гэта 25,2 працэнта ад запланаванага. На 45,4 працэнта выканана заданне аграрыямі Мінскай вобласці, амаль 45 працэнтаў траў скошана ў Брэсцкай вобласці, 26 працэнтаў - у Гомельскай, амаль 12 працэнтаў - у Гродзенскай, 6 працэнтаў - у Магілёўскай. Другі ўкос пакуль не пачалі толькі аграрыі Віцебскага рэгіёна, у гаспадарках якога не скошана яшчэ 6 тыс. га траў першым укосам.

Паводле даных Мінсельгасхарча, на сёння сельскагаспадарчымі арганізацыямі краіны нарыхтавана больш за 2 423 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў. Усяго ў гэтым годзе іх плануецца нарыхтаваць 9 168 тыс. т. На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 7,75 ц кармавых адзінак.

Сенажу нарыхтавана больш за 7 582 тыс. т (звыш 58 працэнтаў да плана), сена - 480 тыс. т (51 працэнт), сіласу - 277 тыс. т (1,5 працэнта).

Акрамя таго, аграрыі завяршаюць уборку азімай свірэпіцы на зерне - заданне выканана на 95 працэнтаў. Намалот склаў 30 тыс. т, ураджайнасць - 10,2 ц/га, што амаль на цэнтнер больш, чым на аналагічную дату ў мінулым годзе.

Азімы ячмень убраны больш як на 54 працэнтах плошчы. Яго намалочана больш за 28 тыс. т. Ураджайнасць складае 41,2 ц/га (у мінулым годзе яна была на ўзроўні 29,7 ц/га).-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі