ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 13 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лютага 2021, 09:20

Саўмін устанавіў гранічна дапушчальны рост цэн на сацыяльна значныя тавары

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў прыняў пастанову нумар 100 ад 23 лютага "Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці". Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У пераліку сацыяльна значных тавараў 62 пазіцыі. Сярод іх - рыс, мука, манныя, грэцкія, аўсяныя, ячныя крупы, хлеб, ялавічына, свініна, куры, некаторыя каўбасы, рыба, малако, кефір, смятана, тварог, некаторыя фрукты і агародніна, цукар, мыла, туалетная папера, падгузнікі, запалкі. У спісе лекавых сродкаў прадстаўлена 50 пазіцый.

Юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія вырабляюць, увозяць, рэалізуюць на ўнутраным рынку сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці, не павінны дапускаць павышэння цэн на гэтыя тавары па 28 лютага ў параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі на 24 лютага. Пры адсутнасці тавараў на гэту дату - на папярэднюю (без уліку зніжэння цэн пры правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне тавараў і прыцягненне пакупнікоў).

З 1 сакавіка змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці не можа перавышаць 0,2 працэнта за месяц да цаны на гэтыя тавары, якая склалася на апошні дзень папярэдняга месяца. Калі тавар не рэалізоўваўся - да цаны на тавар той жа разнавіднасці і расфасоўкі.

Павышэнне цэн вышэй за ўстаноўленую мяжу дапускаецца толькі па ўзгадненні з Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў.

Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання, аховы здароўя, "Белдзяржхарчпраму", іншым рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падначаленым ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана прыняць меры па выкананні пастановы і забяспечыць пастаўкі ў гандлёвыя аб'екты і аптэкі пад патрэбнасць унутранага рынку прадукцыі, што вырабляецца падначаленымі арганізацыямі.

Таксама неабходна прыняць сістэмныя меры для аналізу і маніторынгу цэн па ўсім ланцужку іх фарміравання, выдаць лакальныя прававыя акты аб арганізацыі работы па стабілізацыі цэн з устанаўленнем дакладнай сістэмы кантролю і ацэнкі работы кадраў.

МАРГ і Міністэрства аховы здароўя пры неабходнасці будуць карэкціраваць асартыментныя пералікі тавараў і лекавых сродкаў, якія абавязкова павінны быць у продажы.

Пастанова прынята для стабілізацыі цэнавай сітуацыі на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці і насычэння імі спажывецкага рынку. Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі