Сцяг Нядзеля, 14 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2025, 18:01

Некалькі дзяржпраграм скарэкціраваны ў Беларусі. Што змянілася?

Фота з архіва
Фота з архіва
11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам унесены карэкціроўкі ў дзяржпраграмы "Фізічная культура і спорт" на 2021-2025 гады і "Беларусь гасцінная" на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Дакументам удакладнены аб'ёмы фінансавання мерапрыемстваў у 2025 годзе. Пашыраны пералік мерапрыемстваў будаўніцтва (рэканструкцыі, мадэрнізацыі) спартыўных збудаванняў. Ён дапоўнены 10 новымі мерапрыемствамі.

У іх ліку будаўніцтва басейна ў горадзе Высокае Камянецкага раёна, міні-футбольнага поля ў Ваўкавыску, спартыўнай залы ў Воранаве, спартыўна-аздараўленчага комплексу ў Заслаўі, рэканструкцыя стадыёна ў Белаазёрску і Слоніме, біятлоннай трасы ў Капылі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі