.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лютага 2021, 11:31

Дзяржава ў 2020 годзе выканала ўсе сацыяльныя гарантыі - Чарвякоў

Аляксандр Чарвякоў
Аляксандр Чарвякоў

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава ў 2020 годзе выканала ўсе сацыяльныя гарантыі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў перад пасяджэннем Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінулы год быў незвычайным, у тым ліку з-за пандэміі. Тым не менш, урад прымаў меры для таго, каб падтрымаць і дзяржаўныя, і прыватныя прадпрыемствы. У выніку нам удалося працаваць без збою, мы захавалі працоўныя калектывы, дзяржава выканала ўсе свае сацыяльныя гарантыі. Гэта галоўнае. З ліпеня большасць галін пачала аднаўляцца. У IV квартале 2020-га мы практычна выйшлі на ўзровень IV квартала 2019-га па ВУП. У кастрычніку аднавілі наш экспарт, а ў снежні ўжо атрымалі прырост 4 працэнты", - сказаў Аляксандр Чарвякоў. Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў 2020 годзе склалася на ўзроўні каля $2 млрд.

Міністр таксама звярнуў увагу на тое, што ўзровень даходаў у 2020 годзе вырас на 4 працэнты, зарплата - на 8 працэнтаў. "Тым не менш, нельга не адзначыць, што шэраг галін усё ж застаўся ў адмоўнай зоне. У першую чаргу гэта галіны, звязаныя са сферай паслуг. На гэта ёсць аб'ектыўныя прычыны: былі закрыты рынкі, нельга было выехаць за мяжу, былі абмежаванні ў частцы бяспекі. Турызм, пасажырскі транспарт, грамадскае харчаванне - тут мы мелі адмоўныя значэнні, якія паўплывалі на эканоміку", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі