Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 ліпеня 2019, 14:35

Беларускія прадпрыемствы маюць намер рэалізаваць праз сетку IKEA прадукцыі на 200 млн еўра

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветны гігант па продажы мэблі і тавараў для дома - шведская гандлёва-вытворчая група кампаній IKEA плануе ў бліжэйшы год удвая павялічыць закупкі ў Беларусі. За кошт гэтага айчынныя прадпрыемствы маюць намер рэалізаваць праз гэту сетку прадукцыі на суму прыкладна 200 млн еўра. Такімі данымі падзяліўся з журналістамі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык, які прымае ўдзел у штогадовым семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Развіваецца апошнім часам цеснае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і канцэрнам IKEA. Ён нават прыняў стратэгію Go Belarus ("Наперад, у Беларусь") і збіраецца ўдвая павялічыць закупкі ў нашай краіне. Гэта значыць, мы зможам экспартаваць для рэалізацыі праз гандлёвую сетку гэтага сусветна вядомага брэнда айчыннай прадукцыі прыкладна на 200 млн еўра. Гэта значная лічба", - сказаў пасол.

Што датычыцца ў цэлым гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, Дзмітрый Мірончык адзначыў, што лічыць яго паспяховым. "Гэты год асаблівы тым, што ў нас ёсць прадстаўніцтвы ва ўсіх краінах Паўночнай Еўропы і адпаведным чынам гэта паўплывала на інтэнсіўнасць нашых двухбаковых адносін, на вынікі эканамічнага супрацоўніцтва. Я вельмі задаволены дынамікай двухбаковага гандлю з Нарвегіяй і Швецыяй. У нас пазітыўная дынаміка экспартных паставак", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дыпмісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі