Сцяг Чацвер, 5 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 студзеня 2021, 19:00

Беларусь і Бразілія абмеркавалі супрацоўніцтва ў геолагаразведцы і гарнаруднай прамысловасці

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі Аляксандр Царкоўскі па запрашэнні губернатара штата Гаяс Раналду Каяду прыняў удзел у відэаканферэнцыі, прысвечанай развіццю гарнаруднай прамысловасці рэгіёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Бразіліі.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел кіраўніцтва бразільскага Міністэрства гарнаруднай прамысловасці і энергетыкі, мэры дзевяці муніцыпалітэтаў штата Гаяс, а таксама прадстаўнікі рэгіянальных сельскагаспадарчых і прамысловых асацыяцый Бразіліі.

"У час відэаканферэнцыі адбылося абмеркаванне пытанняў, якія датычацца міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама перспектыў узаемадзеяння паміж Беларуссю і Бразіліяй у галіне геолагаразведкі і гарнаруднай прамысловасці", - гаворыцца ў паведамленні беларускага пасольства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі