Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 лістапада 2021, 14:51

Новыя спосабы і арыгінальныя формы: выстава скульптуры і графікі адкрыецца ў галерэі Савіцкага 19 лістапада

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставу скульптуры і графікі Designatum адкрыюць 19 лістапада ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага на палях правядзення І трыенале "Канцэпт", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Госці экспазіцыі ўбачаць скульптуру і графіку, якую аб'ядноўвае пошук спосабаў новага мастацкага выказвання праз арыгінальную форму. Аднак арганізатары падкрэслілі, што гэты пошук не з'яўляецца самамэтай. "Асноўнай задачай аўтараў застаецца стварэнне суб'ектыўнага вобраза, напоўненага пэўнай ідэяй, накіраванай на іншага чалавека. Разуменне ідэі твора адбываецца толькі ў камунікацыі з ім", - сказалі яны.

На выставе кожная работа або серыя прадстаўлены такім чынам, каб глядач без перашкод мог ажыццяўляць гэту камунікацыю. "Кожны з аўтараў знаходзіць унікальны спосаб бачання прывычных паняццяў, робячы іх часткай уласнай творчай прасторы, прыцягваючы да яе гледача", - дадалі ва ўстанове.

У галерэі прадставяць работы Андрэя Басалыгі, Максіма Пятруля, Аляксандра Шапо, Дзяніса Кандрацьева, Аляксандра Сакалова, Кірыла Крахалёва, Паўла Куніцкага, Марыны Баранчык-Красоўскай.

Экспазіцыю можна наведаць да 12 снежня. Арганізатар трыенале - Беларускі саюз мастакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі