Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2024, 16:15

Іванец: у Беларусі і Расіі вялікі патэнцыял у сферы адукацыі

Андрэй Іванец
Андрэй Іванец
18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Расіі вялікі патэнцыял у сферы адукацыі. Такое меркаванне выказаў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец на сумесным пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства асветы Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сумеснай калегіі разгледжана некалькі ключавых пытанняў, у тым ліку ўзаемадзеянне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, павышэння кваліфікацыі педагогаў, падрыхтоўкі педагагічных кадраў, якія павінны выхоўваць сапраўднага грамадзяніна краіны, грунтуючыся на традыцыйных каштоўнасцях. У гэтым напрамку ў нас ужо на працягу чатырох гадоў дзейнічае асацыяцыя школ Беларусі і Расіі, якая дынамічна развіваецца. У яе ўваходзяць больш за 500 школ. Толькі ў мінулым годзе праведзена больш за 180 мерапрыемстваў. Будзем актыўна развіваць гэта супрацоўніцтва", - сказаў кіраўнік ведамства.

Яшчэ адзін немалаважны аспект - падрыхтоўка кадраў на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі. "Мы праводзім работу па ўніфікацыі адукацыйных праграм, метадычнага забеспячэння, каб тыя спецыялісты, якія рыхтуюцца ў нашых каледжах і выходзяць на рынак працы, валодалі адзінымі ведамі і кампетэнцыямі", - дадаў кіраўнік Мінадукацыі.

У рамках калегіі прынята рашэнне аб стварэнні асацыяцыі каледжаў Беларусі і Расіі. "Гэта важны і прарыўны момант, які дасць магчымасць інтэграваць узроўні сярэдне-спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі дзвюх краін", - падкрэсліў міністр.

Немалую частку дыскусіі заняло пытанне выхавання вучняў. "Мы бачым вялікі патэнцыял. Размова не толькі пра школы, але і пра ўстановы, якія ажыццяўляюць аздараўленне, работу студэнцкіх атрадаў, узаемадзеянне з бацькамі", - рэзюмаваў Андрэй Іванец.-0-
Фота Раміля Насібуліна
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі