18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінулым годзе ў Мінскай вобласці рэалізоўвалася 46 праектаў, якія ўключаны ў ініцыятыву "Адзін раён - адзін праект". Аб гэтым расказала ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" намеснік старшыні камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама Валянціна Асадчык.
Агульны кошт гэтых праектаў склаў Br1,4 млрд. Іх рэалізацыя прадугледжвае стварэнне больш як 2 тыс. рабочых месцаў.

"Па выніках 2023 года паспяхова завершана рэалізацыя двух інвестпраектаў. У Крупскім раёне - праект па арганізацыі вытворчасці тэраснай дошкі. У Капыльскім раёне - стварэнне інавацыйнай вытворчасці сухога малака з капілярна-порыстай структурай. Гэта імпартазамяшчальны і экспартна арыентаваны праект. Там створана 32 рабочыя месцы, і яго кошт склаў Br30,2 млн", - расказала Валянціна Асадчык. Усяго ў мінулым годзе асвоена каля Br250 млн інвестыцый, створана больш за 50 рабочых месцаў.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.