Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 мая 2024, 11:35

У Мінтрансе назвалі пункты пропуску, на якія не будуць распаўсюджвацца сезонныя абмежаванні нагрузак на дарогі

Фота з архіва
Фота з архіва
17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах Беларусі не будуць распаўсюджвацца на дарогі да некаторых пунктаў пропуску, паведамілі БЕЛТА ў Мінтрансе.

"У перыяд з 25 мая па 31 жніўня 2024 года на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах (іх участках) з асфальтабетонным пакрыццём з 11.00 да 20.00 уключна пры дзённай тэмпературы паветра вышэй за 25 градусаў дапускаецца максімальная нагрузка на адзіночную вось не больш як 6 т. Гэтыя абмежаванні распаўсюджваюцца на аўтадарогі, якія вядуць да дзеючых пунктаў пропуску "Грыгароўшчына" і "Беняконі". Пры гэтым на ўчастках дарог, якія вядуць да пагранпераходаў "Казловічы" і "Каменны Лог", уведзеныя абмежаванні дзейнічаць не будуць", - адзначылі ў Мінтрансе.

Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 24 красавіка 2024 года нумар 28 вызначаны пералік аўтамабільных дарог (іх участкаў), а таксама транспартных сродкаў, самаходных машын, што ажыццяўляюць віды перавозак, на якія не распаўсюджваюцца часовыя абмежаванні.-0-

Фота Мінтранса
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі