Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2024, 13:56

Дажджы, навальніцы і да +28°С. Сіноптыкі расказалі аб надвор'і на 19-24 мая

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы, навальніцы і да плюс 28 градусаў прагназуюць сіноптыкі ў Беларусі 19-24 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Квітнеючы май у бліжэйшы час прадоўжыць радаваць жыхароў Беларусі цёплым надвор'ем. Начныя мінімумы будуць у асноўным знаходзіцца ў межах ад плюс 7 да плюс 14 градусаў, толькі ў ноч на нядзелю месцамі па паўднёвым захадзе паветра ахалодзіцца да плюс 5 градусаў. Днём ужо амаль летняе сонца прагрэе паветра да плюс 20-28 градусаў. Такі тэмпературны фон будзе ў асноўным на 1-5 градусаў вышэйшым за сярэднія шматгадовыя значэнні. Аднак да такога цяпла дабавяцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі", - расказалі ў Белгідрамеце.

У нядзелю, 19 мая, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, а ў дзённыя гадзіны ў асобных раёнах - моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Днём месцамі пры навальніцах будзе ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 7-13 градусаў, па паўднёвым захадзе - плюс 5-6 градусаў, а днём - плюс 20-26 градусаў.

У панядзелак, 20 мая, ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Ноччу тэмпература дасягне плюс 7-13 градусаў, днём - плюс 21-26 градусаў.
У аўторак, 21 мая, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Ноччу чакаецца плюс 9-14 градусаў, а днём - плюс 21-28 градусаў.

У сераду - чацвер, 22-23 мая, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу будзе ў межах ад плюс 7 да плюс 14 градусаў, днём - ад плюс 21 да плюс 28 градусаў.

У пятніцу, 24 мая, месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу павысіцца да плюс 6-13 градусаў, днём паветра прагрэецца да плюс 20-27 градусаў.

Згодна з папярэднім прагназам сіноптыкаў, толькі ў канцы наступнага рабочага тыдня дажджоў стане менш.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі