Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2024, 18:51

Эксперт: Лукашэнка робіць вялікую і важную работу проста для захавання планеты

Сяргей Карнавухаў. Скрыншот відэа
Сяргей Карнавухаў. Скрыншот відэа
18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі робіць вялікую і важную работу проста для захавання планеты. Такое меркаванне ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў кандыдат юрыдычных навук, эксперт па рабоце спецслужбаў Сяргей Карнавухаў.

"Калі 9 мая я глядзеў парад у Маскве, я звярнуў увагу нават не на тое, што было ўнутры парада. Ніводны від тэхнікі не з'яўляецца сёння новым для Захаду. Важна было, што гэты парад прайшоў менавіта ў такім фармаце. Важна было бачыць твары ваеннаслужачых, важна было бачыць яднанне нацыі. Я думаю, Захад сцяўся не ад ядзернай пагрозы, а ад таго, што з'явіліся людзі, якія не гатовы іх слухаць, баяцца і падпарадкоўвацца", - сказаў Сяргей Карнавухаў.

Эксперт выказаў меркаванне, што Аляксандр Лукашэнка фактычна ўзяў на сябе ролю "франтмена" па перазагрузцы ўсведамлення ядзернай пагрозы. "Аляксандр Рыгоравіч гаворыць з усмешкай, з тонкім палітычным сарказмам, адначасова вельмі сур'ёзна. Думаю, Захад гэта прыводзіць у жах. Яны разумеюць, што Аляксандр Рыгоравіч у выпадку пагрозы будзе абараняць Беларусь так, як абараняў яе ў 2020 годзе. Тады ў яго быў аўтамат, а цяпер з'явілася зброя, якая па-сапраўднаму здольна абараніць Беларусь", - падкрэсліў ён.

Сяргей Карнавухаў адзначыў важнасць актуалізацыі ядзернай пагрозы. Разам з тым, дадаў ён, гэта робіцца не для запалохвання Захаду, а для яго працверажэння. "Тут Аляксандр Рыгоравіч робіць вельмі вялікую і важную работу проста для захавання планеты", - упэўнены эксперт.

Акрамя таго, канстатаваў Сяргей Карнавухаў, і Беларусь, і Расія даюць зразумець Захаду, што не дазволяць нанесці шкоду сваім грамадзянам. "Украіна паспрабавала, хоць мы шмат яе ўгаворвалі. Аляксандр Рыгоравіч шмат расказваў, Уладзімір Уладзіміравіч (Пуцін. - Заўвага БЕЛТА) пастаянна расказвае аб гэтым", - нагадаў ён.

Разам з тым, лічыць эксперт, вайна на ўкраінскім тэатры баявых дзеянняў толькі пачынаецца. "Аляксандр Рыгоравіч нядаўна сказаў вельмі добрую рэч аб тым, што ніколі не дапусціць уцягвання Беларусі ў пекла вайны і яму вайна не патрэбна. Але, сказаў ён, калі спатрэбіцца, то Беларусь так дасць па зубах, што вылеціць уся сківіца. Надзей, што тэатр ваенных дзеянняў будзе схлопвацца, асабіста ў мяне няма. І ў сувязі з гэтым тое, што робіцца, вельмі правільна. Мы паказваем усяму свету, што, калі канфлікт будзе пашырацца да агульнаеўрапейскай вайны, у нас ёсць ядзерная зброя. Калі нехта будзе ісці на граніцы Беларусі, ён павінен разумець, што ідзе на граніцы адзінай дзяржавы", - рэзюмаваў Сяргей Карнавухаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі