Сцяг Чацвер, 18 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 мая 2024, 16:30

Вялікі тэатр Беларусі аб'явіў конкурс напярэдадні свайго дня нараджэння

Фота з архіва
Фота з архіва
17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні свайго дня нараджэння Вялікі тэатр Беларусі аб'явіў конкурс, дзякуючы якому 15 чалавек змогуць правесці суботні дзень 25 мая ў тэатры. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ва ўстанове культуры.

Удзельнікі павінны прыслаць на адрас parter@bolshoibelarus.by фота набытых білетаў у Вялікі тэатр, які яны плануюць наведаць з канца мая і на працягу чэрвеня (колькасць білетаў не абмежавана). Да пісьма трэба прымацаваць фатаграфію або відэа (спасылку на відэа) з разважаннямі наконт таго, чым тэатр з'яўляецца і што значыць для канкрэтнага ўдзельніка.

З прысланых фота і відэа тэатр выбера 15 пераможцаў, аб чым паведаміць вечарам 23 мая. Іх імёны будуць аб'яўлены на афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках тэатра.

У суботу можна будзе пабываць на экскурсіі па закуліссі, убачыць рэпетыцыі балета, прыняць удзел у майстар-класе па оперных спевах, пагаварыць з любімымі артыстамі і ўзяць у іх аўтограф, пачуць таленавітых музыкантаў на імправізаваным канцэрце і зрабіць незабыўныя здымкі.

25 мая тэатр адзначыць 91-годдзе. Дзяржаўны тэатр оперы і балета адкрыўся операй "Кармэн" 25 мая 1933 года, ролю галоўнай гераіні выканала вялікая беларуская спявачка Ларыса Александроўская. Са з'яўленнем тэатра Беларусь набыла цэнтр высокапрафесійнай музычна-драматычнай творчасці і выканальніцкага мастацтва, далучылася да еўрапейскай опернай спадчыны, увайшла ў сусветны культурны працэс.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі