Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 мая 2024, 14:15

Беларуская кап'якідальніца Дабравольская выйграла бронзу ЧС сярод паралімпійцаў

Фота Міністэрства спорту і турызму
Фота Міністэрства спорту і турызму
18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі першы медаль на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы Міжнароднага паралімпійскага камітэта, які праходзіць у японскім горадзе Кобэ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У дзённай праграме другога дня спаборніцтваў жанчыны разыгрывалі медалі ў кіданні кап'я ў класе F13 (атлеты з парушэннямі зроку). Трэцяе месца сярод дзесяці фіналістак заняла наша Лізавета Дабравольская. У лепшай спробе беларуска адправіла кап'ё на 34,72 метра. Апярэдзіць нашу спартсменку змаглі толькі кітаянка Жаа Юпінь (44,86 м) і Наталля Эдэр з Аўстрыі (38,52 м).

Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод паралімпійцаў завершыцца 25 мая. Удзел у спаборніцтвах прымаюць каля 1,3 тыс. спартсменаў са ста краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі