Фота МУС
18 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Органы ўнутраных спраў павінны адпавядаць духу часу. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся кіраўнік МУС Іван Кубракоў у час урачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня магілёўскай міліцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адным з мерапрыемстваў праграмы стала адкрыццё абноўленага будынка УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Іван Кубракоў павіншаваў усіх з такой значнай падзеяй і адзначыў, што для стварэння камфортных умоў супрацоўнікаў прыкладаецца максімум намаганняў. "Знаходзячыся на магілёўскай зямлі, не магу не адзначыць, што гэты рэгіён сапраўды дынамічна развіваецца: будуюцца новыя дамы, новыя будынкі і ўстановы. І, зразумела, органы ўнутраных спраў павінны адпавядаць духу часу і мець магчымасць аказваць дапамогу насельніцтву аператыўна, а самае галоўнае - якасна", - сказаў ён.
Кіраўнік МУС таксама падзяліўся тым, якія праекты рэалізуюцца ведамствам па краіне. "Гэта не першы аб'ект, які мы адкрываем: цяпер ідзе рамонт будынка ДАІ горада Мінска. Нягледзячы на нялёгкую эканамічную сітуацыю і тыя санкцыі, што Захад уводзіць супраць нашай краіны, наш Прэзідэнт, наш урад робяць усё, каб нашы людзі адчувалі сябе камфортна і ў бяспецы. І адкрыццё абноўленага будынка ДАІ ў Магілёве - яшчэ адзін крок у гэтым напрамку", - рэзюмаваў міністр.-0-