Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 мая 2024, 11:44

Прэм'еру спектакля "Пастка" пакажуць у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы

Фота Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы
Фота Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы
17 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (БАТД) 17 мая прадстаўляе прэм'еру спектакля "Пастка" паводле дэтэктыўнай п'есы Агаты Крысці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

Сюжэт закручваецца вакол загадкавага забойства, якое адбылося ў невялікім атэлі ў час моцнага снегападу. Пастаяльцы напалоханы: кожны з іх можа аказацца злачынцам або наступнай ахвярай. Гледачоў запрашаюць атрымаць асалоду ад захапляючай гісторыі і пастарацца распазнаць забойцу раней за дэтэктыва.

Спектакляў у такім жанры ў рэпертуары брастаўчан раней не было. Падрыхтоўка заняла амаль паўгода, непасрэдна рэпетыцыйны працэс доўжыўся паўтара месяца. "У некаторых момантах ёсць новыя формы. У цэлым стараліся захаваць гісторыю, але адкрыць у ёй нешта сваё. Спектакль атрымаўся часткова містычным, часткова смешным, псіхалагічным. Спадзяёмся, што змаглі зрабіць не проста дэтэктыў, а яшчэ і драматычны, напружаны спектакль", - расказалі ў тэатры.

Рэжысёр-пастаноўшчык "Пасткі" - Дзяніс Фёдараў. Для гэтага спектакля створаны авангардныя дэкарацыі. Над імі працавала мастак з Масквы Ганна Горбас. Можна сказаць, што ў брастаўчан атрымаўся міжнародны праект. Спектакль насычаны метафарамі, у тым ліку гэта праяўляецца ў сцэнаграфіі.

Пастаноўка доўжыцца каля дзвюх гадзін. "Пастка" шмат у чым пра адзіноту, пра чалавека, які заблукаў у лесе сваіх праблем і ўнутраных пытанняў", - заінтрыгавалі ў БАТД.

У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы рыхтуюць яшчэ дзве прэм'еры, ужо ідуць рэпетыцыі спектакляў. Так, у пачатку чэрвеня маленькіх гледачоў парадуюць казкай "Таямніца лясной палянкі". А на канец першага летняга месяца намечаны прэм'ера спектакля "Трыбунал" паводле п'есы Андрэя Макаёнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі