Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2024, 12:09

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб'яўлены ў Беларусі на 19 мая

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб'яўлены ў Беларусі на 19 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю ноччу будзе невялікая, а днём пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У дзённы час у асобных раёнах пройдуць моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ноччу слабы, днём 3-8 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, а месцамі - да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-13 градусаў, па паўднёвым захадзе - плюс 5-6 градусаў, удзень - плюс 20-26 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі