Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 лістапада 2021, 13:20

Купалаўскі тэатр аб'явіў кастынг у трупу тэатра

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы аб'явіў аб кастынгу артыстаў, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

9 снежня ў 11.00 адбудзецца кастынг артыстаў. Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца жадаючыя ва ўзросце ад 21 да 65 гадоў.

"Калі вы таленавітыя і гарыце жаданнем працаваць на галоўнай драматычнай сцэне нашай краіны - прыходзьце. Мы будзем рады бачыць вас у нашым дружным калектыве. Чакаем вас", - падкрэслілі ў тэатры.

Заяўкі з рэзюмэ прымаюцца да 8 снежня на пошту info@kupalauski.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі