Стужка навiн
17
.05.24
11:02
Грамадства
Воблачны электронны лічбавы подпіс і біяметрычную ідэнтыфікацыю плануецца ўкараніць да канца 2025 года
Большасць паслуг на адзіным партале электронных паслуг і ў мабільным
дадатку "Е-Паслуга" даступна са строгай аўтэнтыфікацыяй, што неабходна
для адназначнай ідэнтыфікацыі карыстальніка і недапушчэння
неправамернага выкарыстання яго персанальных даных або ажыццяўлення ад
яго імя юрыдычна значных дзеянняў.
10:56
Грамадства
Пасольства Польшчы адмовілася прыняць у Томаша Шміта пакет дакументаў
"Мне засталося толькі кінуць гэта ў паштовую скрынку. Гэта было
няпроста, таму што паштовая скрынка закрыта. Але мне неяк удалося
ўкінуць гэтыя заявы, - адзначыў Томаш Шміт. - Я не ведаю, якая будзе
рэакцыя ад польскага ўрада. Баюся, што проста выкінуць у скрынку для
смецця і на гэтым усё скончыцца".
10:31
У свеце
Прэзідэнт Бразіліі не паедзе на канферэнцыю па Украіне
Паводле даных тэлеканала, на гэтым тыдні Лула да Сілва абмеркаваў
атрыманае запрашэнне з кіраўніком МЗС краіны Маўра Віэйрам, і яны
вырашылі, што бразільскую дэлегацыю на канферэнцыі будзе ўзначальваць не
прэзідэнт.
10:19
Эканоміка
За мінулы год у агульным аб'ёме інвестыцый Віцебскай вобласці 97 працэнтаў склаў расійскі капітал
Расійскія партнёры гатовы ўкладваць сродкі ва ўсе сферы дзейнасці, але, зразумела, перавагу аддаюць хутка акупным напрамкам.
10:18
Спорт
Сабаленка выйшла ў фінал турніру WTA-1000 у Рыме і згуляе са Свёнтак
У паўфінале другая ракетка планеты перамагла амерыканскую тэнісістку
Даніэль Колінз, якая займае 15-е месца ў сусветным рэйтынгу, - 7:5, 6:2.
У чвэрцьфінале Колінз перамагла беларуску Вікторыю Азаранка (24-ы нумар
рэйтынгу WTA) - 6:4, 6:3.
10:17
Прэзідэнт
Лукашэнка і Аліеў наведалі адраджаемыя тэрыторыі Азербайджана
Раніцай 17 мая Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Фізулі. У аэрапорце ля трапа самалёта яго сустрэў Ільхам Аліеў.
09:16
Прэзідэнт
Лукашэнка падкрэсліў адкрытасць Беларусі для аднаўлення дыялогу з Нарвегіяй
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Нарвегія на працягу доўгага часу эфектыўна развівалі гуманітарнае і гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, у тым ліку ў сферы машынабудавання, харчовай прамысловасці, навукі, спорту.
09:14
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева з днём нараджэння
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што традыцыйна адкрытыя і дружалюбныя сустрэчы з казахстанскім лідарам будуць напаўняцца новым канструктыўным зместам, садзейнічаць далейшаму паступальнаму развіццю двухбаковых адносін у духу стратэгічнага партнёрства на карысць Беларусі і Казахстана.
09:10
Грамадства
"Са сцягам у сэрцы і са сцягам у кішэні". Акуловіч пра выставу БЕЛТА "Паралельныя светы" ў Маскве
Выстава стала часткай мерапрыемства з нагоды Дня Дзяржаўнага сцяга,
Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Беларусі. Ірына Акуловіч нагадала,
што БЕЛТА не так даўно споўнілася 105 гадоў, у архівах агенцтва ёсць
сотні тысяч фатаграфій, якія расказваюць пра гісторыю Беларусі.
09:00
Грамадства
Як адбываецца маніторынг інвестпраектаў праграмы "Адзін раён - адзін праект"
Распрацоўшчыкам маніторынгу інвестыцыйных праектаў Invest Project
з'яўляецца Міністэрства эканомікі. Картку запаўняе сам ініцыятар, які
заявіўся на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта.
16
.05.24
20:06
Культура
Выстава БЕЛТА "Паралельныя светы" адкрылася ў Маскве
Аснову праекта "Паралельныя светы" склалі 18 плакатаў, на якіх можна
ўбачыць кадры з архіва БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага архіва
кінафотафонадакументаў, якія адлюстроўваюць два светы: свет дзяржавы -
стварэння і развіцця і свет апазіцыі - разбурэння і дэградацыі.
19:57
Грамадства
НЦЭП аб дадатку "Е-Паслуга": зваротная сувязь з карыстальнікамі дае магчымасць станавіцца лепшым
Усяго на адзіным партале электронных паслуг і ў мабільным дадатку
размешчана 570 электронных паслуг і адміністрацыйных працэдур.
19:40
Спорт
Баскетбалісткі "МІНСКА" сталі сяміразовымі чэмпіёнкамі Беларусі, перамогшы "Гарызонт"
Пасля дзвюх дамашніх вікторый каманда Андрэя Ваўлева сёння ў Маладзечне
сустрэла ўпартае супраціўленне з боку падапечных Наталлі Трафімавай, але
ўсё ж змагла атрымаць трэцюю вікторыю - 72:66 і заваявала сваё сёмае
золата нацыянальнага першынства.
19:20
Грамадства
Беларусь і Іран абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця
двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, а таксама абмяняліся меркаваннямі
па пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.