Стужка навiн
15
.12.25
17:55
Грамадства
У Мінску навагоднімі агнямі заззяла галоўная ёлка краіны
Галоўная прыгажуня краіны заззяла пад захопленыя апладысменты маленькіх і
дарослых мінчан, а таксама гасцей сталіцы. Адначасова з гэтай падзеяй у
Мінску пачала працаваць светлавая ілюмінацыя.
17:35
Грамадства
Беларусь і Іран пацвердзілі гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Вальфовіч 15 снежня сустрэўся з міністрам замежных спраў Ісламскай
Рэспублікі Іран Абасам Аракчы, які з візітам наведвае нашу краіну.
17:22
Грамадства
Якога памеру павінны быць яблыкі ў магазінах? У Белкаапсаюзе расказалі аб патрабаваннях да прадукцыі для стабфондаў
Патрабаванні да прадукцыі для стабілізацыйных фондаў узмацняюцца штогод,
паколькі пакупнікі ў першую чаргу арыентаваны на якасць.
17:02
У свеце
У Латвіі хочуць пакінуць без ільгот на праезд пенсіянераў, якія маюць грамадзянства Беларусі
З гэтай прапановай выступіў дэпутат Рыжскай думы ад Нацыянальнага
аб'яднання Ансіс Пупалс. Ён заяўляе, што "пенсіянеры з расійскімі і
беларускімі пашпартамі больш не павінны карыстацца гэтай ільготай".
16:44
Грамадства
Туман на дарогах. Якія асноўныя правілы бяспекі для вадзіцеляў і пешаходаў
Паводле інфармацыі Белгідрамета, у аўторак на большай частцы тэрыторыі
краіны чакаецца туман. Бачнасць складзе 100-500 м. У тумане, у сырое і
пахмурнае надвор'е пагаршаецца бачнасць і стан праезнай часткі,
скажаецца ўспрыманне адлегласцей.
16:22
Грамадства
Умацаванне ваеннага складніка і рэгіянальнай бяспекі. АДКБ аб выніках дзейнасці ў 2023-2025 гадах
Справаздача змяшчае ўсебаковы аналіз работы АДКБ за трохгадовы перыяд,
які адлюстроўвае рэалізацыю прыярытэтаў старшынства Беларусі (2023),
Казахстана (2024) і Кыргызстана (2025).
15:44
Грамадства
Пяткевіч: акцыя "Нашы дзеці" ўжо стала часткай беларускай культуры
Паводле слоў віцэ-прэм'ера, акцыя "Нашы дзеці" мае вельмі глыбокі сэнс,
яна шматаспектная. Наталля Пяткевіч адзначыла і асаблівую ўвагу
беларускай дзяржавы да абароны, аховы дзяцінства.
15:38
Эканоміка
Каранкевіч: Беларусь удзяляе асаблівую ўвагу пашырэнню супрацоўніцтва з краінамі Глабальнага Поўдня
Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, Беларусь і Інданезія маюць шмат
агульнага, падкрэсліў віцэ-прэм'ер. "Нашы краіны праводзяць знешнюю
палітыку, накіраваную на пабудову канструктыўных адносін з замежнымі
партнёрамі на аснове ўзаемнага даверу і павагі", - сказаў ён.
15:20
Палітыка
Рыжанкоў: адносіны Беларусі і Ірана заснаваны на павазе прынцыпаў суверэнітэту, міру і шматпалярнасці
"Наш дыялог прайшоў у вельмі цёплай, давернай атмасферы - менавіта так,
як гэта і павінна быць паміж добрымі сябрамі і надзейнымі партнёрамі, -
пракаменціраваў сустрэчу Максім Рыжанкоў. - Мы пацвердзілі высокі
ўзровень адносін паміж Беларуссю і Іранам, заснаваных на павазе
прынцыпаў суверэнітэту, міру і шматпалярнасці".
14:57
Палітыка
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Ірана падпісалі дэкларацыю аб процідзеянні аднабаковым абмежавальным мерам
У ліку падпісаных дакументаў - дэкларацыя аб кіруючых прынцыпах, якія
датычацца процідзеяння аднабаковым прымусовым мерам і шляхоў змякчэння і
ўстаранення іх негатыўных наступстваў.
14:44
Грамадства
Марафон дабра, цудаў і чараўніцтва. У Беларусі далі старт дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці"
У горадзе над Сожам сабралася 350 хлопчыкаў і дзяўчынак з Гомельскай
вобласці. Дзеці з іншых абласцей Беларусі сталі сведкамі старту
дабрачыннага марафону дабра, цудаў і чараўніцтва, далучыўшыся да
навагодняга тэлемоста.
14:40
Грамадства
Беларусь і Зімбабвэ падпісалі пагадненне аб ваенным супрацоўніцтве
На сустрэчы кіраўнік ваеннага ведамства Беларусі Віктар Хрэнін адзначыў,
што асновы двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ
былі закладзены ў Мінску ў маі 2023 года.
14:15
Палітыка
Кіраўнік МЗС Ірана: абмены візітамі на вышэйшым узроўні - зыходны пункт актывізацыі беларуска-іранскіх адносін
Кіраўнік МЗС Ірана нагадаў, што на працягу гэтага года былі дастаткова
частыя кантакты паміж беларускім і іранскім бакамі, у тым ліку на
міжнародных пляцоўках, што пасадзейнічала актывізацыі ўзаемадзеяння.
14:08
Палітыка
Рыжанкоў: развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Ірана характарызуецца канкрэтнымі справамі і лічбамі
"Вельмі добра, што па ўсіх напрамках супрацоўніцтва рух наперад ёсць. Ён
характарызуецца канкрэтнымі справамі і канкрэтнымі лічбамі", - сказаў
Максім Рыжанкоў. Кіраўнік МЗС адзначыў, што цяперашняя двухбаковая
сустрэча можа прывесці адносіны Мінска і Тэгерана да яшчэ больш
уражальных вынікаў.
13:42
Палітыка
Рыжанкоў - кіраўніку МЗС Ірана: Беларусь гатова выканаць усе прапановы і пажаданні іранскага боку
"У нас ёсць вельмі шмат пытанняў для сумеснага вывучэння і для прыняцця
рашэнняў. Акрамя таго, я вельмі хацеў бы, каб вы знайшлі крыху часу і
паглядзелі нашу сталіцу, - звярнуўся Максім Рыжанкоў да Абаса Аракчы. -
Будзьце ўпэўнены, што ўсе (вашы. - Заўвага БЕЛТА) магчымыя прапановы і
пажаданні будуць выкананы".
